Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2021, 09:01

Беларусь і Іран абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч 13 красавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Саідам Яры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі абстаноўку на Блізкім Усходзе, актуальныя пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне краін у рамках міжнародных арганізацый.

Асноўнае абмеркаванне было накіравана на правядзенне чарговых пасяджэнняў сумесных беларуска-іранскіх камісій па пытаннях эканомікі, вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі