Сцяг Аўторак, 3 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 чэрвеня 2019, 11:20

Беларусь і Грэцыя маюць намер развіваць дагаворную базу адносін

25 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Грэцыя маюць намер развіваць дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін. Аб гэтым ішла размова 24 чэрвеня ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грэцыі ў РФ Тасіяй Афанасіу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Грэцыяй устаноўлены 5 сакавіка 1992 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту ў 2018 годзе склаў $44,56 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі