Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2021, 10:03

Беларусь і Еўрапейская федэрацыя двухбаковых гандлёвых палат абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч 1 сакавіка сустрэўся са старшынёй Еўрапейскай федэрацыі двухбаковых гандлёвых палат Марыянам Авідыу Стэнікэ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Румыніі.

Андрэй Грынкевіч праінфармаваў аб гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным, экспартным патэнцыяле Беларусі з акцэнтам на высокай канкурэнтаздольнасці шырокага спектра беларускай прадукцыі. Былі абмеркаваны пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў рамках беларуска-румынскага і беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, нацэленага на пашырэнне гандлёва-эканамічных інтарэсаў беларускіх вытворцаў, уключаючы ўдзел у міжнародных мерапрыемствах.

Еўрапейская федэрацыя двухбаковых гандлёвых палат ажыццяўляе дзейнасць па развіцці міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку праз арганізацыю эканамічных і інвестыцыйных мерапрыемстваў, развіццё бізнес-праектаў, аказанне садзейнічання кампаніям і двухбаковым гандлёва-эканамічным палатам розных краін свету. Штаб-кватэра федэрацыі знаходзіцца ў Швейцарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі