Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 кастрычніка 2019, 17:16

Беларусь і ЕС абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

31 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Па ініцыятыве еўрапейскіх партнёраў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась прыняў намесніка генеральнага дырэктара Еўракамісіі па пытаннях суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС Мацея Папоўскага. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы абмеркаваны праблематыка міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння.

Прадстаўніку Еўракамісіі даведзена зацікаўленасць ва ўзгадненні Прыярытэтаў партнёрства і пачатку перагавораў па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС.

Станоўчая ацэнка дадзена вынікам рэалізацыі сумесных з Еўрапейскім саюзам праектаў у сферы эфектыўнага кіравання граніцамі, забеспячэння бяспекі і міграцыі. Выказаны прапановы па пытанні зняцця санкцый ЕС адносна Беларусі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння ў галіне бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі