Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 чэрвеня 2020, 09:45

Беларусь і ЕС абмеркавалі падрыхтоўку да відэаканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін "Уходняга партнёрства"

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве еўрапейскага боку 17 чэрвеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і расшырэння ЕС Оліверам Вархеі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі вынікі праведзенай 11 чэрвеня віртуальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц "Усходняга партнёрства" і падрыхтоўку да маючай адбыцца 18 чэрвеня відэаканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін "Усходняга партнёрства".

Бакі абмяняліся таксама меркаваннямі па шырокім спектры пытанняў беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі