ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 чэрвеня 2023, 16:20

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея дамовіліся развіваць палітычны дыялог і гандаль

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Экватарыяльная Гвінея дамовіліся развіваць палітычны дыялог і гандаль. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны ўстанавілі дыпламатычныя адносіны ў 1992 годзе і на працягу гэтых больш як 30 гадоў развівалі супрацоўніцтва шляхам кропкавых міжурадавых кантактаў, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. Але сённяшні візіт і перагаворы пацвердзілі нашу нацэленасць на істотнае паглыбленне двухбаковых адносін", - адзначыў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, бакі дамовіліся зрабіць канкрэтныя захады для развіцця палітычнага дыялогу. Прычым не толькі на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў, але і вышэй. "Мы дамовіліся развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва - у галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры, турызму. І, самае галоўнае, мы дамовіліся выбудоўваць гэтыя адносіны на аснове ўзаемнай павагі, узаемнага даверу і ўзаемнага інтарэсу", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі