Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 чэрвеня 2021, 18:51

Беларусь і Эфіопія заявілі аб намеры развіваць палітычны дыялог і эканамічнае супрацоўніцтва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі і Эфіопіі па сумяшчальніцтве Павел Узяткін уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час размовы з прэзідэнтам Эфіопіі беларускі дыпламат выказаў зацікаўленасць у падтрыманні і ўмацаванні дружалюбных і ўзаемапаважлівых адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама ў развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу.

Пасол адзначыў наяўнасць сур'ёзнага патэнцыялу для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі і выказаў думку аб перспектыўнасці рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

У сваю чаргу Сахле-Ворк Зеўдэ выказала гатоўнасць садзейнічаць развіццю моцных адносін з Беларуссю па многіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі