Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 снежня 2022, 19:08

Беларусь і Чувашыя вызначылі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чувашыя вызначылі перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

У рэжыме відэа-канферэнц-сувязі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі прайшло пасяджэнне рабочай групы па развіцці і каардынацыі супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і Чувашыі. З беларускага боку старшынстваваў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, з чувашскага - намеснік старшыні Кабінета міністраў - міністр эканамічнага развіцця і маёмасных адносін Дзмітрый Красноў.

У рамках пасяджэння падведзены вынікі работы за мінулы перыяд 2022 года па пашырэнні навукова-тэхнічных, гандлёва-эканамічных, культурных сувязей, абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця супрацоўніцтва.

"Адбыўся канструктыўны дыялог і абмен думкамі паміж органамі дзяржаўнага кіравання, дзелавымі коламі, па выніках якога вызначаны перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, а таксама разгледжаны і прыняты за аснову для далейшага падпісання план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж Кабінетам Міністраў Чувашыі і ўрадам Беларусі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве на 2023-2025 гады", - адзначылі ў Мінсувязі.

З 2020 года на міністра сувязі і інфарматызацыі ўскладзена персанальная адказнасць за пашырэнне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Чувашыі і актывізацыю двухбаковых адносін. Канстанцін Шульган - кіраўнік беларускай часткі сумеснай рабочай групы па развіцці і каардынацыі супрацоўніцтва з Чувашыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі