Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 чэрвеня 2022, 09:27

Беларусь і Боснія і Герцагавіна абмеркавалі напрамкі развіцця двухбаковага дыялогу

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё і ўмацаванне двухбаковага дыялогу паміж Беларуссю і Босніяй і Герцагавінай абмеркаваны ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Уладзіміра Улаховіча з членам Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

"Бакі прадметна абмеркавалі стан і канкрэтныя напрамкі развіцця і ўмацавання двухбаковага дыялогу, у тым ліку паміж рэгіёнамі Беларусі і Рэспублікай Сербскай Босніі і Герцагавіны, у розных сферах узаемадзеяння", - расказалі ў пасольстве Беларусі.

Уладзімір Улаховіч і Міларад Додзік абмяняліся меркаваннямі аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і Босніі і Герцагавіне, стане і перспектывах умацавання бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

Як паведамлялася, 20 чэрвеня Уладзімір Улаховіч уручыў даверчыя граматы старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Шэфіку Джаферавічу. У час пратакольнай размовы бакі абазначылі сферы ўзаемнага інтарэсу, адзначылі паспяховы вопыт супрацоўніцтва і выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння ў розных сферах з прыярытэтам гандлёва-эканамічных сувязей.

Некалькі дзён таму беларускі дыпламат уручыў даверчыя граматы новаму венгерскаму прэзідэнту Каталін Новак, якая ўступіла на пасаду ў маі 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі