Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 сакавіка 2021, 09:48

Беларусь і Бангладэш плануюць чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і Народнай Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтве Андрэй Ржавускі 16 сакавіка ў горадзе Дака сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Бангладэш Шабірам Ахмадам Чаўдхары. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі комплекс пытанняў беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай сферах і правялі аналіз двухбаковай дагаворна-прававой базы. Субяседнікі таксама абмяняліся думкамі аб перспектывах правядзення ў канцы бягучага - пачатку наступнага года чарговага раўнда кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Бангладэш.

Асобная ўвага была ўдзелена тэме ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі