Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лістапада 2018, 15:07

Беларусь і Балгарыя адзначаюць станоўчую дынаміку парламенцкіх сувязей

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Балгарыя адзначаюць станоўчую дынаміку парламенцкіх сувязей. Гэта тэма ўзнімалася на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з паслом Балгарыі ў Беларусі Ангелам Ганевым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Падведзены вынікі беларуска-балгарскага супрацоўніцтва за апошнія два гады, адзначана станоўчая дынаміка парламенцкіх сувязей і захаванне паказчыкаў гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі", - сказалі ў прэс-службе МЗС.

Бакі пагадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Балгарыяй, а таксама павышаць практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў у эканамічнай і гуманітарнай галінах.

Намеснік міністра падзякаваў паслу Балгарыі за яго ўклад у развіццё беларуска-балгарскіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі