Ахмед Абдулрахман Аль-Сааці і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва былі абмеркаваны 4 лістапада на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бахрэйна ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ахмедам Абдулрахманам Аль-Сааці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Субяседнікі разгледзелі сітуацыю ў рэгіёне Персідскага заліва і ва Усходняй Еўропе.
Яны ўдзялілі асаблівую ўвагу тэмам развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і фарміравання дагаворна-прававой базы беларуска-бахрэйнскіх адносін, а таксама дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне паміж міністэрствамі замежных спраў.
Максім Рыжанкоў падзякаваў паслу Бахрэйна за ўдзел у IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.-0-