Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 ліпеня 2021, 17:41

Беларусь і Азербайджан звязваюць моцныя вузы дружбы і партнёрства - Галоўчанка

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан звязваюць моцныя вузы дружбы і партнёрства. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж Беларуссю і Азербайджанам існуюць моцныя вузы дружбы, партнёрства, супрацоўніцтва, якія падмацоўваюцца не толькі словамі, але і справамі. У нас склаліся вельмі добрыя паказчыкі тавараабароту: нягледзячы на пандэмію ён вырас у 2020 годзе амаль у 1,5 раза ў параўнанні з 2019-м, а за пяць месяцаў 2021-га назіраецца рост практычна ў 2 разы. Вельмі шмат праектаў знаходзіцца ў прапрацоўцы. Азербайджанскі бізнес актыўна працуе ў Беларусі", - сказаў Раман Галоўчанка.

fff1

Прэм'ер-міністр адзначыў, што Лаціф Гандзілаў амаль пяць гадоў прадстаўляў Азербайджан у Беларусі. "Безумоўна, вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё двухбаковых адносін, падтрымлівалі дынаміку ўзаемадзеяння, сумесныя праекты. На вашу дыпламатычную місію прыпаў вельмі актыўны этап супрацоўніцтва нашых краін. Мы ўдзячныя за ваш уклад у гэту работу", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Лаціф Гандзілаў таксама адзначыў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі расце добрымі тэмпамі. "Думаю, што ў гэтым годзе мы выйдзем на вельмі добрую лічбу, - лічыць ён. - У галіне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання ў нас добра ідзе гандаль, гэта сфера складае значную ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме тавараабароту". Развіваецца і супрацоўніцтва ў нафтавай галіне.-0-

fff2

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі