Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 снежня 2022, 13:25

Беларусь і Азербайджан пацвердзілі намер умацоўваць узаемадзеянне ў розных сферах

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі Джэйхунам Байрамавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Джэйхун Байрамаў павіншаваў Сяргея Алейніка з назначэннем на пасаду міністра замежных спраў.

У ходзе размовы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях, пацверджаны намеры па развіцці і ўмацаванні беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння ў розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі