Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2021, 14:25

Беларусь і Азербайджан падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве ў турызме, энергетыцы і нафтавай галіне

14 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева бакі падпісалі некалькі дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі заключыла мемарандум аб узаемаразуменні з Агенцтвам харчовай бяспекі Азербайджана аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі.

Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы падпісалі кіраўнікі міністэрстваў энергетыкі.

Яшчэ адзін мемарандум заключаны паміж беларускім Нацыянальным агенцтвам па турызме і Дзяржаўным агенцтвам па турызме Азербайджана.

Акрамя таго, дыстанцыйна падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж канцэрнам "Белнафтахім" і кампаніяй SOCAR.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі