Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 верасня 2024, 11:01

Беларусь і Азербайджан маюць намер нарасціць намаганні па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства

Фота з архіва
Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць сумесныя намаганні па ўмацаванні і развіцці стратэгічнага партнёрства. Такія дамоўленасці дасягнуты ў час рабочага візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Назарука ў Азербайджан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Пытанні рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, абмеркавалі з міністрам эканомікі Азербайджана Мікаілам Джабаравым, міністрам сельскай гаспадаркі Меджнунам Мамедавым, міністрам па надзвычайных сітуацыях Кямаледдзінам Гейдаравым, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Анарам Гуліевым, а таксама кіраўніцтвам Агенцтва харчовай бяспекі.

З намеснікам міністра замежных спраў Азербайджана Самірам Шарыфавым абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

"Разгледжаны таксама пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў бліжэйшы час шэрага сумесных двухбаковых і шматбаковых мерапрыемстваў. Субяседнікі падкрэслілі неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў па ўмацаванні і развіцці стратэгічнага партнёрства", - расказалі ў прэс-службе МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі