Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лістапада 2025, 19:01

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі каардынацыю сумесных дзеянняў па лініі МЗС

Фота з архіва
Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве азербайджанскага боку адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Паўла Уцюпіна з паслом Азербайджана ў Беларусі Магерамам Аліевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы намесніка міністра з паслом Азербайджана асаблівая ўвага была ўдзелена каардынацыі сумесных дзеянняў па лініі знешнепалітычных ведамстваў.

Бакі таксама разгледзелі шырокае кола пытанняў беларуска-азербайджанскага парадку дня з акцэнтам на рэалізацыю стратэгічных гандлёва-эканамічных дамоўленасцей і развіццё рэгіянальных сувязей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі