ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 9 снежня 2021
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2021, 19:57

Беларусь і Арменія на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах

Фота з архіва
Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Арменія Арменам Гевандзянам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых беларуска-армянскіх адносін, узаемадзеянне Мінска і Ерэвана на міжнародных пляцоўках і ў рамках інтэграцыйных структур, ход рэалізацыі шэрага сумесных праектаў.

Узначаленая Арменам Гевандзянам дэлегацыя МЗС Арменіі прыняла ўдзел у чарговым раўндзе кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў. У ходзе кансультацый быў падрабязна разгледжаны ўвесь спектр беларуска-армянскага ўзаемадзеяння, намечаны ключавыя напрамкі яго актывізацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў узаемадзеяння бакоў у інтэграцыйных структурах (ЕАЭС, СНД, АДКБ) і на міжнародных пляцоўках (ААН, АБСЕ).

Бакі ваказалі задавальненне станам беларуска-армянскага дыялогу ў двухбаковым і шматбаковым фарматах, пацвердзілі намер усямерна садзейнічаць іх развіццю па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, абмеркавалі практычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў на розных узроўнях.

На палях кансультацый былі падпісаны пратакол аб унясенні дапаўнення ў беларуска-армянскае міжурадавае пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Рэспублікі Арменія, а таксама міжурадавае пагадненне аб рэадмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі