Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лістапада 2019, 17:26

Беларусь і Аман правялі палітычныя кансультацыі

25 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Аман правялі палітычныя кансультацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кансультацыі адбыліся ў час візіту ў Аман намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса, які ўзначаліў беларускую дэлегацыю. Аманскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў па дыпламатычных пытаннях шэйх Халіфа бен Алі бен Іса аль-Харці. Бакі віталі высокую дынаміку беларуска-аманскага палітычнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, актыўныя кантакты па лініі дзелавых колаў.

Субяседнікі адзначылі падабенства пазіцый дзвюх краін па ключавых аспектах міжнароднага парадку дня. Абмяняліся думкамі па сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Усходняй Еўропе.

Дасягнута таксама дамоўленасць аб паскарэнні ўзгаднення пазіцый бакоў па праектах беларуска-аманскіх пагадненняў у розных галінах, уключаючы пагадненні аб узаемнай адмене віз і стварэнні сумеснага міжурадавага камітэта. Узгоднена пытанне правядзення ў першай палавіне 2020 года чарговага пасяджэння беларуска-аманскага дзелавога савета, а таксама Дзён культуры Беларусі ў Амане.

Таксама адбыліся сустрэчы Андрэя Дапкюнаса з намеснікам міністра гандлю і прамысловасці Амана Ахмадам бен Хасанам аль-Зібам і старшынёй Аманскай гандлёва-прамысловай платы Кайсам аль-Юсефам, у час якіх былі абмеркаваны пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі