Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Алжырскай Народнай
Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі ўручыў
копіі даверчых грамат дзяржаўнаму міністру, міністру замежных спраў, па
справах нацыянальных абшчын за мяжой і афрыканскіх спраў Алжыра Ахмеду
Атафу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага
знешнепалітычнага ведамства.
Субяседнікі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да маючых адбыцца беларуска-алжырскіх мерапрыемстваў рознага ўзроўню.

На сустрэчы была адзначана пазітыўная тэндэнцыя нарошчвання беларуска-алжырскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці актывізацыі кантактаў па лініі профільных міністэрстваў і ведамстваў, пашырэнні дагаворна-прававой базы.

Акрамя таго, было адзначана эфектыўнае ўзаемадзеянне
знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін як на двухбаковым трэку, так і
на міжнародных пляцоўках.-0-
Фота МЗС