Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2021, 17:26

Беларусь і Афганістан абмеркавалі арганізацыю візіту дзелавых колаў у Мінск

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Таджыкістан і Ісламскай Рэспубліцы Афганістан па сумяшчальніцтве Алег Іваноў сустрэўся з міністрам прамысловасці і гандлю Афганістана Нісарам Ахмадам Гар'яні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Афганістана, а таксама арганізацыю візіту афганскіх дзелавых колаў у Беларусь.

Асаблівая ўвага ўдзелена сумесным дзелавым праектам, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковага гандлю.-0-

Фота mfa.gov.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі