
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок 4 кастрычніка сустрэўся з дзяржаўным міністрам гэтай краіны Ахмедам Алі аль-Саегам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны шэраг пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам ААЭ. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні інвестыцыйнай тэматыкі, мадальнасці абмену дзелавымі дэлегацыямі.
Напярэдадні 30-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін была дадзена высокая ацэнка ўстойлівай дынаміцы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, намечаны планы па яго інтэнсіфікацыі.-0-