
Фота з архіва
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Беларусі Ібрагімам Салімам Махамедам аль-Мушарахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ, адзначылі актывізацыю беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння, а таксама абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.-0-