Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2019, 11:46

Беларусь хоча гарманізаваць інтарэсы цэнтраў сіл, а не служыць прадметам іх барацьбы - Варанецкі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі важна гарманізаваць інтарэсы геапалітычных цэнтраў сіл, а не служыць прадметам барацьбы паміж імі. Такое меркаванне выказаў у час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Аналітыка аб Беларусі: праўда і вымысел" у прэс-цэнтры БЕЛТА дэпутат Валерый Варанецкі.

Удзельнікі праекта звярнулі ўвагу, што за гэты год з'явілася вялікая колькасць аналітычных дакладаў пра Беларусь - амаль паўтара дзясятка. Беларуская тэматыка закранаецца ў час сацапытанняў, экспертных сустрэч, яна ўзнімалася на нядаўніх слуханнях у Кангрэсе ЗША. Кантэкстам служыць барацьба вядучых геапалітычных сіл за сферы уплыву, аб чым 5 снежня гаварыў у звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. У "Экспертным асяроддзі" абмеркавалі, чаму Беларусь стала такім важным фактарам геапалітычнай рэальнасці Еўропы.

Валерый Варанецкі лічыць, што ўвага да беларускай дзяржавы абгрунтавана і выклікана аб'ектыўнымі прычынамі. Так, звязаная з Беларуссю геапалітычная сітуацыя абгрунтавана яе геаграфічным становішчам. Яна суседнічае з Расіяй, Украінай, краінамі ЕС, захоўваючы з усімі паважлівыя, дружалюбныя адносіны. "Мы можам фарміраваць новую мадэль адносін паміж геапалітычнымі цэнтрамі сіл. Пры гэтым мы зацікаўлены, каб яны супрацоўнічалі, а не вялі за нас барацьбу. Важна, каб мы змаглі гарманізаваць іх інтарэсы і забяспечыць дыялог паміж імі", - адзначыў парламентарый.

Дэпутат дадаў, што ў гэтай сітуацыі Беларусь перш за ўсё развівае свае нацыянальныя інтарэсы. Ён нагадаў, што гісторыя змяшчае нямала прыкладаў, калі тэрыторыя беларускай дзяржавы аказвалася ў цэнтры важнейшых падзей. "У Беларусі сыходзяцца многія ніці. Гістарычны кантэкст мае значэнне, аб'ектыўная рэальнасць, геапалітычнае становішча. Усё ідзе да таго, што яе роля будзе ўзмацняцца", - лічыць Валерый Варанецкі.

У сваю чаргу дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў дадаў, што Беларусь прыцягнула да сябе ўвагу на міжнароднай арэне сваімі мірнымі ініцыятывамі. Яна літаральна ўварвалася ў глабальны парадак дня і выклікала вялікі інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі