Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2020, 16:48

Беларусь гатова садзейнічаць развіццю адносін з Венгрыяй - Макей

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўсяляк садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін з Венгрыяй. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Венгрыі Петэрам Сіяртам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага МЗС адзначыў пазітыўную дынаміку ўзаемнага гандлю паміж краінамі і выказаў надзею, што яна прадоўжыцца ў будучым. Для гэтага бакі маюць намер намеціць перспектыўныя сферы супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Петэр Сіярта падкрэсліў, што Венгрыя зацікаўлена ў актывізацыі ўзаемадзеяння з Еўразійскім эканамічным саюзам. "Той факт, што Беларусь і Венгрыя маюць добрыя палітычныя кантакты, стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця эканамічных сувязей", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі