Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 красавіка 2021, 11:35

Беларусь гатова прыняць амерыканскага пасла ў любы час - Макей

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць амерыканскага пасла Джулі Фішэр у любы час. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка МЗС, выклікае пэўнае здзіўленне, што спадарыня назначаны пасол, наведваючы Вільнюс, Варшаву, іншыя гарады, робіць пэўныя заявы. "У той жа час нашы партнёры не даюць да канца выразнага адказу адносна таго, у якім статусе спадарыня пасол мае намер прыбыць у Беларусь. Гавораць толькі аб жаданні ўсталяваць прамыя кантакты на афіцыйным узроўні, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы таксама зацікаўлены ў аднаўленні прамых кантактаў, мы лічым, што дыялог - гэта тое, што вельмі неабходна ў любых сітуацыях. Мы гатовы прыняць амерыканскага пасла ў любы час, але мы хочам мець выразную і зразумелую перспектыву нашага далейшага ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках з нашымі амерыканскімі партнёрамі".

Міністр адзначае: Беларусь зацікаўлена ў нармальных, раўнапраўных адносінах з ЗША ва ўсіх сферах. "Але мы не прымаем пэўныя метады, спробы аказаць націск на Беларусь, няважна, ад каго б яны ні зыходзілі, і тут падзеі апошніх дзён сапраўды вымушаюць яшчэ раз, паўторна прааналізаваць стан нашых адносін з гэтай буйнейшай дзяржавай свету і паглядзець, што і хто стаіць за спробай арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, як пра гэта было сказана па лініі спецслужбаў. Вядома, цяпер адпаведныя структуры будуць займацца гэтымі пытаннямі. МЗС, зразумела, што адрэагуе адпаведным чынам на гэту сітуацыю. Але паўтаруся яшчэ раз: мы хацелі б уважліва вывучыць усе аспекты для таго, каб аргументавана і ўзважана даць адпаведную ацэнку", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей дадаў, што для прыезду ў Беларусь любому грамадзяніну патрэбна віза. "Таму мы хацелі б мець поўную яснасць, у якім статусе спадарыня назначаны пасол мае намер працаваць у Беларусі. Калі яна збіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта? Я думаю, што ў такім выпадку яна будзе сядзець у пасольстве і нічога не рабіць і не зможа эфектыўна працаваць, у тым ліку і па ўстанаўленні прамых кантактаў паміж структурамі Беларусі і ЗША", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі