Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь гатова падключацца да ўсіх сур'ёзных сцэнарыяў урэгулявання ўкраінскага канфлікту

Палітыка 06.12.2018 | 19:54
У час выступлення Уладзіміра Макея. Фота МЗС
У час выступлення Уладзіміра Макея. Фота МЗС

6 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Урэгуляванне ўкраінскага канфлікту - ключавое пытанне бяспекі ў Еўропе. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы сёння на 25-м пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ ў Мілане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Некаторыя нават гавораць, што Данбас - гэта пытанне палітычнага парадку дня ў Еўропе. На жаль, апошнія падзеі выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць, - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС. - З інцыдэнтам у Керчанскім праліве мы наблізіліся да вельмі небяспечнай рысы - поўнамаштабнага канфлікту. Гэта чырвоная лінія. За ёй - кропка незваротнасці".

"Ведаем добра з гісторыі, што ў мінулым такія інцыдэнты прыводзілі да сусветных войнаў", - дадаў Уладзімір Макей.

"Беларусь прадоўжыць прыкладаць максімум намаганняў па садзейнічанні вырашэнню гэтага крызісу, уключаючы забеспячэнне пляцоўкі для работы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Гатовы канструктыўна падключацца да ўсіх сур'ёзных сцэнарыяў урэгулявання гэтага канфлікту", - заявіў міністр.

У ваенна-палітычнай сферы Беларусь падтрымлівае правядзенне інвентарызацыі асноўных міжурадавых супярэчнасцей, выяўленне зон і кропак напружанасці, якія могуць прывесці да перарастання ў адкрытыя ваенныя сутыкненні, павышэнне ваеннай транспарэнтнасці шляхам наладжвання сістэмы сігналізавання адзін аднаму аб патэнцыяльных пагрозах узнікнення канфлікту, аднаўленне афіцыйных і неафіцыйных каналаў камунікацыі паміж ваеннымі, вывучэнне вопыту прымянення рэгіянальных і лакальных мер даверу і бяспекі.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь гатова прадаўжаць добрасумленна ставіцца да гэтага працэсу з мэтай зніжэння пагроз ваеннай канфрантацыі, стварэння ўмоў для аднаўлення даверу на еўрапейскім кантыненце. "На наш погляд, гэта лепшы адказ на так званую дылему бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, калі дзеянні некаторых дзяржаў-удзельніц, накіраваныя на забеспячэнне іх уласнай бяспекі, на самай справе вядуць да пагаршэння бяспекі для ўсіх", - сказаў Уладзімір Макей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.