Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2021, 19:00

Беларусь гатова да сіметрычнага адказу Латвіі на ад'езд дыпламатаў - Макей

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да сіметрычнага адказу Латвіі на ад'езд сваіх дыпламатаў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля таго, як у МЗС быў запрошаны пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс з-за інцыдэнту з беларускім дзяржаўным сцягам у Рызе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паслу было прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін, а ўсяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства - на працягу 48 гадзін. У Мінску застанецца толькі адзін супрацоўнік для догляду будынка.

"Напэўна латвійскі бок адкажа сіметрычна. Мы гатовы да гэтага. Але на такім этапе, у гэтай сітуацыі мы не бачым магчымасці працаваць з цяперашнім складам дыппрадстаўніцтва", - сказаў Уладзімір Макей.

У сталіцы Латвіі Рызе, дзе ў гэтыя дні праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін - удзельніц турніру. Сёння мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белую сімволіку. "Мы не можам пакінуць такія правакацыйныя дзеянні без адказу", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі