Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2022, 12:02

Беларусь гатова арганізаваць новую сустрэчу перагаворшчыкаў Расіі і Украіны ў любы момант

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова арганізаваць новую сустрэчу перагаворшчыкаў Расіі і Украіны ў любы момант. Аб гэтым БЕЛТА заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Мы неаднаразова заяўлялі, што гатовы зрабіць усё магчымае і арганізаваць сустрэчу ў любы момант. Цяпер апошнія прыгатаванні ўжо завяршаюцца. Беларускі бок падрыхтаваны да любога развіцця падзей. Але галоўнае цяпер, каб дамовіліся самі дэлегацыі", - сказаў прадстаўнік МЗС.

Як паведамлялася БЕЛТА, першы раўнд расійска-ўкраінскіх перагавораў прайшоў 28 лютага на Прыпяці ў Гомельскай вобласці. Бакі на працягу пяці гадзін перагавораў вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні, і раз'ехаліся для кансультацый у свае сталіцы. Тады ж стала вядома аб магчымасці правядзення ў бліжэйшыя дні новай сустрэчы, на гэты раз ужо на польска-беларускай граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі