Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2020, 14:28

Беларусь гатова аб'ядноўваць міратворчыя намаганні са Швейцарыяй дзеля міру ў рэгіёне - Макей

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аб'ядноўваць міратворчыя намаганні са Швейцарыяй дзеля міру ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з аб'яднаннем нашых намаганняў на міжнароднай арэне, накіраваных на ўрэгуляванне тых канфліктаў, якія, на жаль, прысутнічаюць і ў нашым рэгіёне, і ў свеце ў цэлым, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы гатовы аб'ядноўваць нашы міратворчыя намаганні разам са Швейцарыяй і зрабіць усё, каб наша сумесная работа, узаемадзеянне садзейнічалі ўмацаванню міру і бяспекі ў інтарэсах будучых пакаленняў".

Паводле яго слоў, Швейцарыя адыграла важную ролю на пачатковай стадыі ўрэгулявання крызісу ва Украіне. "Мы лічым, што ў час старшынства Швейцарыі (у АБСЕ. - Заўвага БЕЛТА) у 2014 годзе былі прыняты вырашальныя дакументы, якія не далі ўкраінскаму крызісу актыўна развівацца, - заявіў міністр. - Тое, што сёння існуе трохбаковая кантактная група і прадстаўнік Швейцарыі з'яўляецца спецыяльным упаўнаважаным (размова пра спецпрадстаўніка дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і трохбаковай кантактнай групе Хайдзі Грау. - Заўвага БЕЛТА), гэта заслуга міралюбнай знешнепалітычнай дзейнасці Швейцарыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі