Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 снежня 2021, 18:43

Беларусь дзякуе братэрскаму Азербайджану за паслядоўную і бескампрамісную падтрымку

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дзякуе братэрскаму Азербайджану за паслядоўную і бескампрамісную падтрымку. Аб гэтым прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў інфармацыйнаму агенцтву Trend.az, паведамляе БЕЛТА.

Пытанне датычылася ацэнкі кроку Азербайджана, які не далучыўся да 11-га пункта, адносна Беларусі, у прынятай дэкларацыі саміту "Усходняга партнёрства".

Анатоль Глаз нагадаў, што Беларусь з краінамі - удзельніцамі "Усходняга партнёрства" звязваюць перш за ўсё агульная гісторыя, блізкая дружба народаў, узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, канструктыўнае ўзаемадзеянне на пляцоўцы СНД і ў іншых інтэграцыйных фарматах, а не палітызаваная ініцыятыва ЕС.

"Безумоўна, мы чакалі ад прысутных на саміце "Усходняга партнёрства" ў Бруселі дружалюбных дзяржаў адназначнага асуджэння антыбеларускіх заяў і дзеянняў. Гісторыя маладых постсавецкіх краін неаднаразова дэманстравала, што пустым можа застацца крэсла пад любым сцягам - у залежнасці ад геапалітычных раскладаў і настрою еўрапейскай бюракратыі", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

"Дзякуем братэрскаму Азербайджану, які вельмі добра ведае цану паняццям суверэнітэту і незалежнасці, за паслядоўную і бескампрамісную падтрымку нашай краіны на міжнароднай арэне. Баку чарговы раз праявіў сябе як адказны і самастойны ўдзельнік міжнародных адносін, які паслядоўна прытрымліваецца сваіх знешнепалітычных прынцыпаў у поўнай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права", - адзначыў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі