Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь даўно накіравала Маскве свае прапановы па паглыбленні інтэграцыі - Макей

Палітыка 18.04.2019 | 16:40
Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь даўно накіравала Маскве свае прапановы па паглыбленні інтэграцыі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці атрымала Беларусь ад расійскага боку прапановы па інтэграцыі, аб чым напярэдадні заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо даўно накіравалі нашы прапановы ў адказ. Яны знаходзяцца на разглядзе ў Маскве. Пасля вывучэння гэтых прапаноў рабочая група пачне больш актыўна працаваць над рэалізацыяй нашай канцэпцыі па далейшым паглыбленні інтэграцыі", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку ахопліваюць усе сферы супрацоўніцтва дзвюх краін. Уладзімір Макей пакуль не стаў канкрэтызаваць, якія менавіта гэтыя прапановы, адзначыўшы, што "не трэба забягаць наперад".

У час сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў канцы 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні сумеснай рабочай групы для абмеркавання розных аспектаў інтэграцыі і праблемных пытанняў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.