Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 снежня 2019, 16:15

Беларусь дапаможа Сербіі рэфармаваць армію

3 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь дапаможа Сербіі рэфармаваць армію. Аб гэтым Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў журналістам пасля перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы прынялі рашэнне рэфармаваць нашу армію. Яна павінна стаць больш мабільнай і хуткай. Гэта не азначае закупкі зброі, мы, наадварот, іх прыпынім. Мы будзем па-разумнаму развіваць сістэму абароны і станем значна мацнейшыя, чым сёння. Мы вельмі многаму можам навучыцца ў Беларусі па гэтым пытанні", - сказаў Аляксандр Вучыч.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з сербскім лідарам, што яго краіне патрэбна магутная, мабільная армія. Гэтыя ж падыходы да рэфармавання Узброеных Сіл Сербіі кіраўнік беларускай дзяржавы абмяркоўваў з папярэднімі лідарамі краіны. "Вы сёння нарэшце пачалі працаваць над сваёй арміяй. Мы вам можам перадаць вопыт стварэння Узброеных Сіл", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі