Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 снежня 2019, 18:18

Беларусь далучылася да групы краін, якія маюць намер садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да групы дзяржаў і аб'яднанняў, якія маюць намер садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

З ініцыятывай аб далучэнні Беларусі да гэтай групы выступіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на брыфінгу аб выніках праведзенай у верасні ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій".

Мэта групы - садзейнічанне абароне правоў ахвяр тэрарызму, асабліва жанчын і дзяцей. Яна таксама будзе дабівацца збалансаванага ажыццяўлення адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеі і Савета Бяспекі ААН. "Група сяброў будзе імкнуцца садзейнічаць у прадастаўленні слова ахвярам тэрарызму на міжнароднай арэне і прапагандаваць іх ролю і ролю іх сем'яў у процідзеянні і дэлегітымізацыі наратываў тэрарыстаў, у тым ліку праз адукацыю", - адзначылі ў МЗС.

Цяпер у складзе групы 33 дзяржавы і аб'яднанні: Аргенціна, Аўстралія, Беларусь, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Егіпет, ЕС, Ізраіль, Індыя, Інданезія, Ірак, Італія, Канада, Катар, Кенія, Коста-Рыка, Марока, Мексіка, Нігерыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, ААЭ, Арганізацыя Ісламскага Супрацоўніцтва, Польшча, Расія, Румынія, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Украіна і Францыя. Наглядальнікамі ў групе з'яўляюцца Палесціна, Контртэрарыстычнае ўпраўленне ААН і Упраўленне па наркотыках і злачыннасці ААН.

Як падкрэслілі ў МЗС, далучэнне Беларусі да гэтай групы зноў дэманструе прынцыповую пазіцыю краіны "аб неабходнасці выкаранення зла тэрарызму, а таксама пацвярджае яе прыхільнасць неабходнасці абароны і рэабілітацыі пацярпелых ад тэрарызму асоб".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі