Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 сакавіка 2019, 17:36

Беларусь афіцыйна не атрымлівала прапановы прэм'ер-міністра Літвы па БелАЭС

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Літвы адносна атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў рэспубліцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Па стане на 11 сакавіка 2019 года беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Літвы. У выпадку атрымання такога запыту сваю пазіцыю і аргументы Рэспубліка Беларусь агучыць у афіцыйным адказе і не мае намеру трансліраваць яе ў СМІ", - адзначылі ў прэс-службе.

У некаторых літоўскіх і беларускіх СМІ мусіруецца сцвярджэнне, што прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс накіраваў пісьмо прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу з прапановай па атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі