Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь адкрывае консульства ў Ліхтэнштэйне, яго ўзначаліць член княжацкага дома

Палітыка 14.11.2019 | 16:52
Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрывае ганаровае консульства ў Княжастве Ліхтэнштэйн на чале з унукам князя Альбрэхта фон Ліхтэнштэйна баронам Цімаці фон Ландскронам. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйнай старонцы пасольства Беларусі ў Швейцарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экзекватура ад імя кіраўніка ўрада і наследнага прынца Ліхтэнштэйна была ўручана барону Цімаці фон Ландскрону 12 лістапада ў Вадуцы. Раней загад аб яго назначэнні падпісаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Барон Цімаці фон Ландскрон - першы член правячай манаршай сям'і, які будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі за мяжой.

Урачыстая цырымонія адкрыцця ганаровага консульства ў Шане запланавана на студзень 2020 года.

"Адкрыццё ганаровага консульства ў Шане з'яўляецца гістарычнай падзеяй для адносін Беларусі і Ліхтэнштэйна, яно будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва ў розных галінах. Для грамадзян Беларусі ганаровае консульства ў Шане - гэта дадатковы адрас, па якім яны змогуць атрымаць першую дапамогу і падтрымку за мяжой", - адзначылі ў пасольстве.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.