ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 жніўня 2021, 17:01

Беларусь адклікала раней выдадзеную згоду на назначэнне Джулі Фішэр паслом ЗША ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адклікала раней выдадзеную згоду на назначэнне Джулі Фішэр паслом ЗША ў Мінску. Амерыканскаму боку таксама прапанавана да 1 верасня скараціць колькасць свайго пасольства ў Мінску да 5 чалавек. Аб гэтым заявілі журналістам у МЗС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся, ці ёсць падрабязнасці наконт заяў беларускага боку аб тым, што ён правядзе аналіз і прыме адэкватныя меры ў сувязі з уведзенымі ЗША чарговымі абмежаваннямі супраць Беларусі.

"Так, вядома, але ў дыпламатыі ёсць пэўная этыка, і мы не будзем іх усе агучваць публічна. Да амерыканскага ж боку наша рэакцыя ў адказ на іх недружалюбныя і нават агрэсіўныя дзеянні прадметна даведзена сёння ў МЗС падчас сустрэчы з часовым павераным Рубенам Аруцюнянам", - заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Ён адзначыў, што дзвюма краінамі за апошнія гады быў пройдзены вялікі шлях па вывядзенні дыпламатычных адносін на больш-менш прымальны ўзровень. "Таму шкада, што нахабныя і адкрыта варожыя дзеянні амерыканскага боку, гэтак жа як і зусім не падпадаючыя пад паняцце дыпламатыі і прафесіяналізму ўчынкі асобных яе прадстаўнікоў разбурылі напрацоўкі папярэднікаў і вымусілі нас адклікаць раней выдадзеную згоду Рэспублікі Беларусь на назначэнне Джулі Фішэр паслом ЗША ў нашай краіне", - сказаў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, Венская канвенцыя аб дыпламатычных адносінах такія сітуацыі растлумачвае, таму недастатковага разумення тут быць не павінна. "Але, калі спатрэбіцца, мы растлумачым. На фоне дзеянняў Вашынгтона па скарачэнні супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і эканамічным удушэнні нашай краіны мы таксама зусім аб'ектыўна не бачым сэнсу ў прысутнасці ў Беларусі такога значнага персаналу амерыканскай дыпмісіі. Проста незразумела, чым ім займацца на такім фоне, - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі. - У сувязі з гэтым амерыканскаму боку прапанавана да 1 верасня скараціць колькасць свайго пасольства ў Мінску да 5 чалавек. Уласна кажучы, такая зусім зразумелая логіка будзе ўлічвацца і ў выпадку далейшага зніжэння двухбаковага ўзаемадзеяння па ініцыятыве ЗША".

"Улічваючы страту дзеючай амерыканскай адміністрацыяй даверу з боку Беларусі, узгадненне ўсіх новых праектаў, грантаў і праграм па лініі ўрада ЗША з нашага боку прыпыняецца да моманту вяртання такога даверу. Па выніках вывучэння, якое прадаўжаецца, мы пакідаем за сабой права прыняць дадатковыя меры ў адказ. Яшчэ раз падкрэслю, што нават у цяперашняй сітуацыі Беларусь гатова да дыялогу і перагледзіць шэраг уведзеных мер у выпадку вяртання палітыкі Вашынгтона ў адносінах да Беларусі ў канструктыўнае рэчышча. Што, дарэчы, на справе, а не на высакамоўных словах адпавядала б інтарэсам беларусаў і амерыканцаў", - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі