Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2021, 17:34

Беларусь адказна і ўзважана ставіцца да ўдзелу ў АДКБ - Лаўрыненка

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адказна і ўзважана ставіцца да свайго ўдзелу ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, заявіў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях Ігар Лаўрыненка. Сёння ён прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вельмі адказна і ўзважана ставіцца да свайго ўдзелу ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, - сказаў Ігар Лаўрыненка. - Сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях быў разгледжаны шэраг рэкамендацый і мадэльных законаў, якія прапануюцца для ўдасканалення заканадаўстваў краін - удзельніц АДКБ. Абмеркаванне прайшло вельмі актыўна. Былі выказаны заўвагі і прапановы. Гэта ўсё будзе ўлічана ў далейшай рабоце. І гэтыя рэкамендацыі, і мадэльныя акты будуць прадстаўлены на зацвярджэнне Савету Парламенцкай асамблеі АДКБ".

У прыватнасці, сёння абмеркаваны праекты рэкамендацый ПА АДКБ па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях непажаданай міграцыі, па рэгуляванні абароту віртуальных валют, па рэгуляванні дзейнасці трастаў на тэрыторыях краін АДКБ, а таксама па гарманізацыі заканадаўстваў па пытаннях канфіскацыі маёмасці грамадзян і арганізацый ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча (рэквізіцыі) і ўдасканаленні арганізацыйна-прававых і метадычных асноў уліку палажэнняў мадэльных актаў пры ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі