Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2019, 15:29

Белаконеў, Давыдзька і Савіных узначалілі профільныя камісіі ў новым парламенце

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палаце прадстаўнікоў выбралі старшынь 14 пастаянных камісій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Камісію па заканадаўстве ўзначаліла дэпутат Святлана Любецкая. Раней яна займала пасаду суддзі Вярхоўнага суда.

Старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце выбраны Валянцін Семяняка, у мінулым старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў. Новы кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы - экс-кіраўнік Генштаба УС Беларусі Алег Белаконеў.

Кіраўніцтва пастаяннымі камісіямі па эканамічнай палітыцы і па бюджэце і фінансах даверана дэпутатам папярэдняга склікання - Леаніду Брычу і Людміле Ніжэвіч.

Камісію па аграрнай палітыцы ўзначаліў Мікалай Шаўчук, раней ён кіраваў Полацкім райвыканкамам.

Старшынёй Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы выбраны Мікалай Васількоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга склікання.

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька будзе кіраваць камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Ігар Марзалюк перавыбраны старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Людміла Канановіч узначаліла камісію па працы і сацыяльных пытаннях. У папярэднім скліканні яна была ў ёй намеснікам старшыні.

Людміла Макарына-Кібак, як і ў шостым скліканні, будзе кіраваць камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Старшынёй камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі выбраны дэпутат Ігар Камароўскі. У папярэднім скліканні ён быў намеснікам старшыні гэтай жа камісіі.

Былы кіраўнік Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін будзе кіраваць Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Андрэй Савіных, раней пасол Беларусі ў Турцыі, узначаліў Пастаянную камісію па міжнародных справах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі