5 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Казахстана маюць характар стратэгічнага партнёрства і развіваюцца па ўзыходнай. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Казахстана Алжас Бекценаў у час перагавораў з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алжас Бекценаў з цеплынёй успомніў нядаўнюю сустрэчу з Аляксандрам Турчыным у Мінску і падзякаваў за гасціннасць. "Мы дамаўляліся пасля вашага назначэння аб вашым афіцыйным візіце ў Казахстан. Дзякуй, што адгукнуліся на наша запрашэнне. Нам ёсць аб чым пагаварыць. У цэлым адносіны паміж нашымі краінамі заўсёды былі, ёсць і, я ўпэўнены, застануцца самымі добрымі і цёплымі. Яны маюць характар стратэгічнага партнёрства і развіваюцца па ўзыходнай. З радасцю хацеў бы адзначыць, што і тавараабарот у гэтым годзе прыкметна вырас. Урад Казахстана настроены на канструктыўнае ўзаемадзеянне і дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі", - сказаў ён.

Аляксандр Турчын у сваю чаргу адзначыў высокі ўзровень развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. "Нягледзячы на адлегласць, якая раздзяляе нас, для Беларусі Казахстан з'яўляецца важнейшым эканамічным партнёрам, другім па тавараабароце сярод краін СНД пасля Расіі, а гэта значныя лічбы. Учарашняя сустрэча з Прэзідэнтам Казахстана зрабіла на мяне і маіх калег вельмі глыбокае ўражанне. Прэзідэнт глыбока праінфармаваў нас аб бягучай сітуацыі ў Казахстане, пытаннях знешняй палітыкі. Мы вельмі ўдзячны за такую сустрэчу. Думаю, што ў ходзе нашых сённяшніх дыскусій у вузкім і пашыраным складзе мы разгледзім тыя напрамкі, па якіх нам трэба недзе прыбавіць. І калі ёсць праблемныя пытанні, думаю, мы знойдзем развязкі і рашэнні", - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі.-0-
Фота Віталя Піваварчыка