ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 чэрвеня 2023
Мінск +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2022, 09:03

Баравік: ад Кітая мы атрымліваем інвестыцыі і вядзём з ім супрацоўніцтва ў высокатэхналагічных галінах

Вадзім Баравік. Фота з архіва
Вадзім Баравік. Фота з архіва

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад Кітая мы атрымліваем інвестыцыі і вядзём з ім супрацоўніцтва ў высокатэхналагічных галінах, заявіў карэспандэнту БЕЛТА палітолаг Вадзім Баравік, паведамляе БЕЛТА.

"КНР і яе кіраўніцтва дэманструюць дружалюбную пазіцыю ў адносінах да Беларусі. Але гэта і прагматычная пазіцыя, якая дае магчымасць Кітаю сёння ў свеце выступаць краінай, якая прапануе шляхі развіцця, удасканалення гандлёва-эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага супрацоўніцтва менавіта ў канструктыўным рэчышчы. Вось гэта ацэньваем мы, беларусы. Паколькі Кітай неаднаразова аказваў усялякую падтрымку на вышэйшым палітычным узроўні Беларусі. У эканоміцы мы ад Кітая атрымліваем даволі патрэбныя нам інвестыцыі і вядзём супрацоўніцтва ў высокатэхналагічных галінах. Пры гэтым мы экспартуем нашы калійныя ўгнаенні ў даволі значных аб'ёмах у Кітай, нашу прадукцыю. Кітайскі рынак вялікі, і мы дзякуючы добрым адносінам паміж нашымі лідарамі, паміж нашымі народамі пастаянна нарошчваем тавараабарот", - сказаў Вадзім Баравік.

Палітолаг падкрэсліў, абсалютна правільная пазіцыя Кітая, што недапушчальна ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэннай Беларусі. "І вось звярніце ўвагу на такую фразу. Кітайскі лідар сказаў, што нельга ўмешвацца ў выбар краіны на пэўным гістарычным этапе. Гэта вельмі мудрыя словы. Таму што многія спрабуюць нейкія клішэ накласці ў паводзінах тых ці іншых дзяржаў. Але, разумееце, краіны знаходзяцца ў розным сацыякультурным асяроддзі, прайшлі пэўны гістарычны шлях. Адны краіны забеглі некуды наперад, нейкія краіны па-іншаму бачаць гэты рух. І абсалютна правільна, калі пазіцыя дзяржавы і яе стаўленне да сацыяльна-палітычнага і эканамічнага ўладкавання павінна адпавядаць таму вітку часу, таму гістарычнаму этапу, на якім яна знаходзіцца", - адзначыў ён.

Вадзім Баравік канстатаваў: сёння ў Беларусі адбываецца эвалюцыйнае ўдасканаленне палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сфер у інтарэсах беларускага народа і нашых партнёраў. "Нас радуе, што Кітай разумее, што шлях эвалюцыі, развіцця значна больш канструктыўны, чым гэтыя рэвалюцыйныя дэмаршы, якія прыводзяць да знікнення дзяржаў з геапалітычнай карты і да сур'ёзных катаклізмаў і ў эканоміцы, і ў палітыцы. Таму, думаю, што нашы 30-гадовыя дыпламатычныя адносіны - гэта ўзаемнае разуменне, падтрымка, добрыя гандлёва-эканамічныя адносіны і павага двух народаў адзін да аднаго, і павага нашых лідараў. Гэта выдатны вынік нашых адносін. Думаю, што ў нас яшчэ больш радасныя перспектывы", - дадаў палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі