Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 верасня 2019, 10:35

Балгарыя выступае за актыўны ўсебаковы дыялог з Беларуссю - пасол

13 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Балгарыя выступае за актыўны ўсебаковы дыялог з Беларуссю. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгій Васілеў, які 12 верасня ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Георгій Васілеў спыніўся на візіце балгарскай дэлегацыі ў Мінск 10-12 верасня на чале з намеснікам міністра замежных спраў Петкам Дойкавым. Адбылася сустрэча намесніка міністра з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. Бакі падкрэслілі важнасць актывізацыі палітычнага дыялогу і выказалі надзею на прадаўжэнне кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў.

"Намеснік міністра замежных спраў аднавіў працэс палітычных кансультацый паміж дзвюма дзяржавамі, якія ў нейкі перыяд былі спынены. Не з-за таго, што жадання не было, проста абодва бакі працавалі па сваіх праблемах, - адзначыў пасол. - Цяпер быў зроблены агляд двухбаковых адносін ва ўсіх галінах, перагледжана база пагадненняў, якая ўключае больш за 40 сумесных дакументаў".

Дыпламат назваў карыснай і сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам: "Мы добра пагаварылі і абмеркавалі ўсе магчымасці супрацоўніцтва". Ён дадаў, што балгарскі бок разлічвае на візіты ў адказ у Сафію.

"Для далейшага эфектыўнага развіцця двухбаковых кантактаў патрэбны пастаянны дыялог паміж экспертамі, а таксама на самым высокім узроўні", - рэзюмаваў Георгій Васілеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі