Фота з архіва
16 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч 16 снежня ў Маскве на палях дзелавога форуму "Беларусь - Афрыка" правёў перагаворы з пасламі шэрага афрыканскіх і блізкаўсходніх краін. Пра іх вынікі ён расказаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
У прыватнасці, на сустрэчы з паслом Мазамбіка ў Расіі Жазэ Матэвушам Муарыяй Катупхам абмяркоўвалася падпісанне бязвізавага пагаднення для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. "Мы абмяркоўвалі рэалізацыю дарожнай карты, якая была падпісана летам гэтага года ў ходзе візіту іх міністра сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства ў Мінск", - удакладніў Сяргей Лукашэвіч. Таксама закранаўся гуманітарны складнік: навучанне грамадзян Мазамбіка ў Беларусі. "Паводле слоў пасла Мазамбіка ў Маскве, гэта топавая адукацыя, пра якую ведаюць у Мазамбіку", - дадаў першы намеснік міністра.
На сустрэчы з паслом Іарданіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Халідам Шавабкам было падпісана пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання. "Гэта базавае пагадненне, якое адкрывае дзверы для супрацоўніцтва па многіх сферах. Без яго цяжка планаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва і развіццё нейкіх гандлёва-эканамічных сувязей. Пасол яшчэ раз падзякаваў Беларусі і, у прыватнасці, авіякампаніі "Белавія" за аднаўленне рэгулярных турыстычных рэйсаў з Беларусі ў Іарданію, якія будуць стартаваць у сакавіку наступнага года", - расказаў Сяргей Лукашэвіч.
"Была сустрэча з паслом Кеніі (у Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Пітэрам Мутуку Матукі. - Заўвага БЕЛТА). Літаральна днямі кіраўнік кенійскага парламента наведваў Беларусь, да гэтага Прэзідэнт Беларусі быў у Кеніі. Увогуле, у нас ёсць такая добрая аснова для прадаўжэння супрацоўніцтва. Мы гаварылі аб магчымай дарожнай карце, аб падпісанні пагадненняў, якія аблягчаюць узаемадзеянне не толькі на палітычным, але і на эканамічным трэку. Пасол з цікавасцю прапанаваў разгледзець магчымасць арганізацыі прамых зносін з Найробі ў Мінск", - адзначыў першы намеснік кіраўніка МЗС.
Таксама адбылася сустрэча з паслом Уганды ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Мозесам Каваалуука Кізіге. "У нас гэты год быў адзначаны вельмі інтэнсіўным узаемадзеяннем з гэтай краінай. Пачаўся ён у лютым бягучага года з візіту прэм'ер-міністра нашай краіны ва Уганду. Ён прадоўжыўся рознымі поўнафарматнымі сустрэчамі на ўзроўні міністра замежных спраў і на палях ААН", - нагадаў Сяргей Лукашэвіч. "Мы абмеркавалі тыя дамоўленасці, якія былі абазначаны ў час вось такіх вось планавых сустрэч, і пажадалі поспехаў у праходжанні электаральнага перыяду гэтай краінай у пачатку наступнага года", - дадаў ён.-0-