.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лютага 2021, 14:18

Аўдонін: давер і высокая надзейнасць узаемадзеяння Лукашэнкі і Пуціна відавочны

Аляксей Аўдонін. Фота з архіва
Аляксей Аўдонін. Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Давер і высокая надзейнасць узаемадзеяння Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна відавочны. Такое меркаванне газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, каменціруючы вынікі сустрэчы двух прэзідэнтаў у Сочы напярэдадні, паведамляе БЕЛТА.

"Трэба разумець, што правядзенне такіх сустрэч дае магчымасць адысці ад пратакольных мерапрыемстваў і тым самым даць магчымасць абмеркаваць надзённыя праблемы ў нефармальнай абстаноўцы. Як правіла, пратакольныя мерапрыемствы патрабуюць прысутнасці журналістаў, прадстаўнікоў МЗС з абодвух бакоў, тым самым гэта не дазваляе абмяняцца думкамі паміж кіраўнікамі дзяржаў і ўзняць тыя тэмы, якія, магчыма, у той ці іншай ступені няправільна інтэрпрэтуюць, напрыклад, у рамках беларуска-расійскіх адносін, - лічыць эксперт. Безумоўна, нефармальная сустрэча дае магчымасць, па-першае, вельмі дакладна выбудаваць даверныя адносіны, па-другое, вызначыць найбольш важныя прыярытэты для дзвюх дзяржаў, выключаючы якіх-небудзь трэціх асоб, якія маглі б паўплываць на працэс прыняцця рашэнняў".

На думку Аляксея Аўдоніна, ва ўмовах сучасных камунікацый і хуткасці жыцця фармат "без гальштукаў" становіцца прыярытэтным. "Зразумела, ёсць пэўныя дыпламатычныя каноны, якія патрабуюць выканання ўсіх правіл, а ёсць фармат, што дае магчымасць аператыўна прымаць рашэнні, выбудоўваць эфектыўныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі і іх кіраўнікамі і тым самым выключаць нюансы, якія шкодзяць або садзейнічаюць прамаруджванню рэалізацыі сумесных праектаў. Дарэчы, давер і высокая надзейнасць узаемадзеяння Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў наяўнасці. Усё гэта дае адназначны сігнал у першую чаргу нашым апанентам з аб'яднанага Захаду аб тым, што, нягледзячы на ўсе іх намаганні, разарваць адносіны паміж Беларуссю і Расіяй не ўдалося, а таксама адназначна азначае падтрымку Лукашэнкі і Мінска ў цэлым у рамках інтэграцыі", - падвёў вынік аналітык БІСД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі