Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Ацэначная місія рэкамендуе накіраваць на выбары ў Беларусь 430 наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ

Палітыка 12.09.2019 | 18:10
Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ рэкамендавала арганізацыі накіраваць на парламенцкія выбары ў Беларусь 30 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў. Аб гэтым сёння ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У жніўні ў Беларусі працавала місія па ацэнцы патрэбнасцей Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. "Яны нам прыслалі сваю справаздачу, у якой пазначылі, што місія па ацэнцы рэкамендуюць БДІПЧ АБСЕ накіраваць місію ў колькасці 30 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў", - праінфамавала Лідзія Ярмошына.

"Калі яны прыедуць, пакуль паведамлення не было", - дадала яна.

З ліку міжнародных наглядальнікаў акрэдытацыю атрымалі 30 чалавек ад СНД.

У цэлым выбарчая кампанія праходзіць з шырокім назіраннем за выбарамі. ЦВК акрэдытавала сем наглядальнікаў ад партый і грамадскіх аб'яднанняў, тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі - 261 наглядальніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).