Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 кастрычніка 2019, 14:36

Асенняя сесія беларускага парламента адкрываецца 2 кастрычніка

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асенняя сесія беларускага парламента адкрываецца 2 кастрычніка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты на старце асенняй сесіі разгледзяць 14 пытанняў. Першае чытанне чакаюць змяненні ў законы аб лякарствах, па пытаннях рэкламы, папраўкі ў кодэксы па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці. У другім чытанні плануецца разгледзець карэкціроўкі законаў "Аб натуральных манаполіях", "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў", "Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія зведалі радыеактыўнае забруджванне ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Плануецца, што дэпутаты ратыфікуюць шэраг міжнародных дагавораў, у тым ліку ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

На адкрыцці асенняй сесіі Савета Рэспублікі з уступным словам перад сенатарамі выступіць яго старшыня Міхаіл Мясніковіч, расказалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента. У пераліку пытанняў - ратыфікацыя міжнародных дагавораў, у тым ліку двух з Польшчай - аб сацыяльным забеспячэнні і ўтрыманні пагранічных чыгуначных маставых аб'ектаў на сумеснай дзяржаўнай граніцы. Плануецца ратыфікаваць у тым ліку міжурадавае пагадненне з Вялікабрытаніяй аб міжнародных аўтамабільных перавозках, пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор з Расіяй аб ваенным супрацоўніцтве ад 19 снежня 1997 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі