Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 верасня 2024, 14:25

Анфімаў: выбары ў парламент Азербайджана былі адкрытымі і транспарэнтнымі

Леанід Анфімаў. Фота e-cis.info
Леанід Анфімаў. Фота e-cis.info
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Азербайджане прыкладзены значныя намаганні для правядзення адкрытых і транспарэнтных выбараў, адзначыў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Леанід Анфімаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў штабе місіі.

Выбарчае заканадаўства Азербайджана дазволіла арганізаваць і правесці парламенцкія выбары на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права з забеспячэннем тайны галасавання. Пры гэтым выбарчыя органы забяспечылі ўмовы для рэалізацыі права грамадзян на свабоднае волевыяўленне ў адпаведнасці з прынцыпамі правядзення дэмакратычных выбараў. Да такой высновы прыйшла місія наглядальнікаў ад СНД па выніках маніторынгу правядзення пазачарговых выбараў у Мілі Меджліс Азербайджанскай Рэспублікі. Гэта заключэнне на падагульняючай прэс-канферэнцыі, якая адбылася 2 верасня ў Баку, агучыў Леанід Анфімаў.

"Намі быў праведзены аналіз на адпаведнасць стандартам дэмакратычных выбараў. І ён паказаў, што Канстытуцыя і Выбарчы кодэкс Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама прынятыя на іх аснове нарматыўныя прававыя акты замацоўваюць палажэнні і прынцыпы, якія забяспечваюць выбаршчыкам умовы для свабоднага волевыяўлення ў ходзе галасавання. На думку місіі, выбарчае заканадаўства адпавядае агульнапрынятым прынцыпам і нормам міжнароднага права і дазваляе забяспечыць правядзенне адкрытых, свабодных і дэмакратычных выбараў", - заявіў Леанід Анфімаў.

Ён нагадаў, што місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг правядзення пазачарговых парламенцкіх выбараў у Азербайджане 13 жніўня. У склад місіі ўвайшлі 133 наглядальнікі, якія прадстаўляюць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, міжпарламенцкую Асамблею СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, а таксама Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

"У дзень выбараў нашы наглядальнікі працавалі ў 16 раёнах Азербайджанскай Рэспублікі, дзе наведалі 973 выбарчыя ўчасткі. Паводле інфармацыі членаў місіі, галасаванне праходзіла ў спакойнай абстаноўцы, арганізавана і празрыста", - расказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, у Азербайджане былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для назірання за выбарамі, а таксама высока ацаніў спакойную, зладжаную работу выбарчых камісій.

"Азербайджанскай Рэспублікай прыкладзены значныя намаганні для правядзення адкрытых і транспарэнтных выбараў. Місія лічыць, што органы дзяржаўнай улады забяспечылі правядзенне выбарчай кампаніі на высокім арганізацыйным узроўні. Я хацеў бы павіншаваць азербайджанскі народ з завяршэннем электаральнай кампаніі і выказаць надзею, што нававыбраны парламент прыкладзе ўсе намаганні для далейшага развіцця і працвітання Азербайджанскай Рэспублікі і яе народа", - рэзюмаваў Леанід Анфімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі