Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 снежня 2022, 14:01

Андрэйчанка: Захад усімі сродкамі спрабуе затармазіць інтэграцыю на постсавецкай прасторы

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале са спікерам Уладзімірам Андрэйчанкам сёння ў Маскве прымае ўдзел у выязным пасяджэнні Савета і пятнаццатым пленарным пасяджэнні ПА АДКБ. У Калоннай зале Дома саюзаў Уладзімір Андрэйчанка выказаўся па актуальных пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі, што складваецца ў зоне адказнасці АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"Сённяшняя сітуацыя з усёй відавочнасцю дэманструе ўзаемазвязанасць сучаснага свету. Як кажуць, падзея ў адной краіне непазбежна аддаецца рэхам у другой дзяржаве. І патрэбны каласальныя намаганні, вытрымка і мудрасць, каб ланцужок бягучых падзей не паставіў планету на мяжу знішчэння, - падкрэсліў спікер. - Мы, безумоўна, бачым усю складанасць ваенна-палітычнай абстаноўкі па перыметры зоны адказнасці АДКБ, уключаючы заходні напрамак. Групоўка НАТА ў суседніх з Беларуссю краінах вырасла больш як у 17 разоў. Расце колькасць вучэнняў, удасканальваецца ваенная інфраструктура, ідзе пастаянны працэс нарошчвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Праводзячы міралюбны знешнепалітычны курс, нашы краіны нікому ніколі не пагражалі і не збіраюцца гэтага рабіць і ў далейшым. Нам вайна не патрэбна. Мы проста вымушаны адэкватна рэагаваць на ўзнікаючыя пагрозы. У гэтых мэтах прэзідэнтамі Беларусі і Расіі было прынята рашэнне аб задзейнічанні рэгіянальнай групоўкі войскаў Саюзнай дзяржавы. Тым самым мы надзейна прыкрылі заходнія рубяжы АДКБ. Але ці можна быць упэўненымі, што ўдар не нанясуць з іншага боку?"

Нас спрабуюць раздзяліць, убіць клін і разбурыць тую пераемнасць у адносінах, якая складвалася і аб'ядноўвала нас на працягу не аднаго пакалення, заявіў Уладзімір Андрэйчанка. "Праціўнікі не шкадуюць сродкаў і намаганняў, каб затармазіць інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы і ў рамках Вялікай Еўразіі асабліва. Іх мэта - захаваць свабодны доступ да прыродных рэсурсаў, пажадана практычна за бясплатна, як гэта было ў 90-я гады мінулага стагоддзя, - адзначыў ён. - ЗША і іх саюзнікі не спыняюцца ні перад чым, нават перад глабальнай катастрофай. І трэба разумець, што выстаяць у гэтай барацьбе за выжыванне можна толькі разам".

"Безумоўна, у кожнай з краін АДКБ ёсць свае нацыянальныя інтарэсы. Іх неабходна паважаць і ўлічваць пры выпрацоўцы сумеснай стратэгіі дзеянняў. Але мы павінны бачыць і тое, што сёння пад пагрозай само існаванне нашых краін і народаў. Наша найпершая задача - не дапусціць дэстабілізацыі ў рэгіёне, дакладна вытрымліваць свае саюзніцкія абавязацельствы, адстойваць тое, у чым кроўна зацікаўлены нашы грамадзяне - мір, эканамічнае развіццё, агульныя каштоўнасці", - канстатаваў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі