Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 снежня 2018, 09:50

Андрэйчанка: у Дагаворы аб стварэнні СД вызначаны непахісныя прынцыпы - незалежнасць і суверэнітэт

22 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы вызначаны непахісныя прынцыпы - незалежнасць і суверэнітэт. На гэтым акцэнтаваў увагу ў гутарцы з журналістамі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая праходзіць 21-22 снежня ў Маскве, разглядаецца пытанне аб збліжэнні заканадаўстваў дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Шмат у гэтым плане зроблена, мы рушылі вельмі далёка наперад у плане інтэграцыі, але шмат што і не зроблена, - канстатаваў спікер Палаты прадстаўнікоў. - Калі браць дагавор 1999 года (аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) - шэраг момантаў там поўнасцю вырашаны, шэраг знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі. Асобныя, на мой погляд, немагчыма будзе рэалізаваць, таму што змянілася сітуацыя, таму што створаны Еўразійскі эканамічны саюз. Таму нашы непахісныя прынцыпы, і гэта вызначана ў Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, - гэта незалежнасць і суверэнітэт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі