Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 ліпеня 2020, 17:59

Андрэйчанка: раўнапраўныя саюзніцкія адносіны аднолькава выгадныя Беларусі і Расіі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Менавіта раўнапраўныя саюзніцкія адносіны ў аднолькавай ступені выгадныя Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння на 58-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што сапраўдны саюз, які адпавядае жыццёвым інтарэсам народаў і можа служыць прывабным прыкладам для іншых нацый, немагчыма пабудаваць на адной прагматыцы. "Такая інтэграцыя грунтуецца на агульных каштоўнасцях і адносінах, якія прадугледжваюць раўнапраўе ва ўсіх базавых сферах жыцця дзяржавы і грамадства. Нягледзячы на розніцу ў маштабах нашых краін, менавіта раўнапраўныя саюзніцкія адносіны ў аднолькавай ступені выгадныя для Беларусі і Расіі. Паколькі служаць рэальнаму ўмацаванню суверэнітэтаў, нарошчванню эканамічных патэнцыялаў і захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці нашых народаў", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Інтэграцыя - не самамэта, а інструмент, які дапамагае нам забяспечваць дабрабыт насельніцтва і высокую якасць жыцця. Гэта галоўная наша задача. З яе мы і павінны зыходзіць, фарміруючы парадак дня работы на бліжэйшую перспектыву", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер звярнуў увагу, што заклік прэзідэнта Расіі да лідараў ядзерных дзяржаў прынцыпова абмеркаваць набалелыя пытанні глабальнага парадку дня сугучны з ініцыятывай аб перазапуску Хельсінкскага працэсу, агучанай кіраўніком беларускай дзяржавы. "Поспех гэтых мірных ініцыятыў, рэгіянальная бяспека і будучыня нашых краін у немалой ступені залежаць ад паслядоўнай рэалізацыі ўнікальнага геапалітычнага праекта, які мы называем Саюзнай дзяржавай", - перакананы старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі